Твае заўтра — для Беларусі!

Агенцтва «Твае заўтра» і партал www.yoto.by працуюць для маладых спецыялістаў з Беларусі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за мяжой.

Мы адышлі ад канцэпцыі «уцечка-вяртанне розумаў» і вітаем сучасную канцэпцыю «цыркуляцыя розумаў».

Мы прызнаем факт міжнароднай мабільнасці беларусаў, як частку акадэмічнай мабільнасці, і лічым беларускіх студэнтаў, аспірантаў і стажораў, якія вучацца ў замежных універсітэтах шматтысячным патэнцыйным навукова-тэхнічным, культурным і грамадскім рэзервам для для нашай краіны.

Наша мэта — наладжванне навуковых, экспертных, культурных і арганізацыйных сувязяў паміж беларускай акадэмічнай дыяспарай і Беларуссю.

Мы дапаможам Вам падвысіць свой навуковы і прафесійны ўзровень і знайсці перспектыўнае месца працы на Радзіме.

Сачыце за абнаўленнямі!