Adukacyja.info > Журналист

Adukacyja.info

Заробак: па выніках гутаркі

Вакансія: Журналист

Занятасць: Частковая занятасць

Графік працы: Гнуткі графік

Патрабаванні:
Прафесійная вобласць:

СМІ

Абавязкі суіскальніка:

Мы шукаем аўтараў для рубрык:

«Выпускнікі» — тут вам давядзецца браць інтэрв’ю ў паспяховых выпускнікоў, якія вучыліся альбо вучацца ў розных універсітэтах свету, хто пераадолеў абставіны і пайшоў па сваім, заўжды ўнікальным, шляху;

«Цікавосткі» — вітаюцца ідэі для незвычайных і карысных матэрыялаў пра сусветную адукацыю ды ўніверсітэты, спосабы навучання, магчымасці і ўсё цікавае-незвычайнае-адукацыйнае;

«Эксперты» — чакаюцца інтэрв’ю з вядомымі, аўтарытэтнымі беларусамі (і не толькі) пра сучасныя працэсы і перспектывы беларускай адукацыі;

«Мовы» — усё пра мовы, матывацыю да іх вывучэння і эфектыўныя спосабы;

«Блог» — калі ў вас ёсць досвед, якім варта падзяліцца ў блозе, — пішыце, абмяркуем.

Сацыяльны пакет:

адсутнічае

Ключавыя навыкі:

уменне альбо жаданне пісаць

Асабістыя якасці:

Калі ты...

любіш пісаць тэксты;

умееш знаходзіць нечаканыя тэмы;

жадаеш удасканаліць свае ўменні;

шукаеш натхнення і новых знаёмстваў,

тады шчыра запрашаем у мегабдышч-каманду!

Адгукнуцца на вакансію

Пра кампанію

Адукацыя.Інфо — гэта платформа, дзе мы збіраем навіны пра стыпендыі на вучобу ў бакалаўрыяце, універсітэтах і магістратуры для беларусаў за мяжой, замежныя мовы, тэсты і экзамены DaF, DSH, TOEFL, IELTS, бясплатныя анлайн-курсы, трэнінгі і моладзевыя праекты, практыку і стажыроўкі за мяжой, валанцёрства, летнікі. Сайт ствараюць і чытаюць студэнты, выпускнікі, спецыялісты і моладзь, для якой адукацыя, самаўдасканаленне і кар’ера — важныя складнікі поспеху.